На беларуска-польскай мяжы спынілі радыяцыйны жэмчуг
У пункце пропуску "Бераставіца" на беларуска-польскай мяжы 16 жніўня памежнікі спынілі аўтамабіль "ДАФ". Ён ехаў з Польшчы ў Расію з грузам прыроднага жэмчугу і каштоўных камянёў. Як паведамляе БелаПАН, груз меў шасціразовае перавышэнне дапушчальнай нормы радыяцыі. Памежнікі змясцілі аўтамабіль на асобную пляцоўку. Цяпер вырашаецца пытанне, ці можна дазволіць транзіт грузу праз тэрыторыю Беларусі.
Груз з падвышаным радыяцыйным фонам можа быць прапушчаны, калі ў перавозчыка ёсць дакументы пра тое, што гэты фон прыродны. У гэтым выпадку такіх дакументаў не было.
Груз з падвышаным радыяцыйным фонам можа быць прапушчаны, калі ў перавозчыка ёсць дакументы пра тое, што гэты фон прыродны. У гэтым выпадку такіх дакументаў не было.