На Брэстчыне адбываецца ІІ Міжнародны кулінарны фэст "Мотальскія прысмакі"

Другі міжнародны кулінарны фэст "Мотальскія прысмакі" праходзіць 16 жніўня ў вёсцы Моталь Іванаўскага раёна Брэстчыны. Як паведамляе БелаПАН, асноўная імпрэза фэсту — конкурс мотальскіх гаспадынь, у якім удзельнічаюць 8 чалавек. Жанчыны падаюць прыгатаваныя імі стравы старадаўняй беларускай нацыянальнай кухні. Арганізаваная таксама дэгустацыя страваў "Бабуліна кухня". На яе 10 гаспадынь з 6 бліжэйшых вёсак раёна прывезлі стравы, рэцэпты якіх не знойдзеш ні ў адной кнізе па кулінарыі.

У праграме фэсту таксама конкурс вясельных караваяў, выступы фальклорных калектываў, выставы-продажы кулінарных вырабаў, працаў народных майстроў.

На свята прыехалі жыхары шэрагу рэгіёнаў Беларусі, госці з Расіі, эксперты са шведскай арганізацыі "Рэгіянальная кулінарная спадчына Еўропы", з Нямеччыны, Літвы, і Польшчы, прадстаўнікі рэстараннага бізнэсу Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі