На Брэстчыне ў лясах і балотах вучыліся лавіць дыверсантаў
На Брэстчыне ў лясах і балотах вучыліся лавіць дыверсантаў. У вучэннях на палігоне "Брэсцкі" удзельнічалі байцы 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады. Перад імі стаяла задача пошуку і ліквідацыі "умоўных дыверсійных разведвальных груп праціўніка", паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.
Мінабароны 8 лютага паведаміла падрабязнасці пра беларуска-расійскія вучэнні на палігонах. На 12 лютага на "Гожскім" палігоне запланаваны "бой з разведкай праціўніка", манеўраная абарона пры падтрымцы артылерыі і авіяцыі, а пасля і контратака рэзервам. На 15 лютага на "Палескім" адбудзецца "групавы ракетны ўдар" па двух аб'ектах умоўнага праціўніка на адлегласці да 70 кіламетраў. 19 лютага на "Абуз-Лясноўскім" палігоне будзе праводзіцца абарончы бой з правядзеннем контраатакі з высадкай паветранага дэсанту ў тыле ўмоўнага праціўніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.