На будаўніцтва Беларускай АЭС ужо патрацілі каля 2,7 млрд долараў
У будаўніцтва Беларускай АЭС ужо ўклалі каля 2,7 млрд долараў. Пра гэта заявіў намеснік міністра энергетыкі нашай краіны Міхаіл Міхадзюк. Ён нагадаў, што расіяне прадставілі Беларусі дзяржаўны экспартны крэдыт — да 10 млрд долараў. З дапамогай гэтых грошай будзе фінансавацца 90% кошту кантрактаў па будаўніцтве атамнай станцыі, інфармуе БЕЛТА.
Як вядома, Беларускую АЭС у Астравецкім раёне будуюць расіяне (генпадрадчык — “Атамбудэкспарт”). Першы энергаблок мусяць здаць у эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі энергаблок — у 2020 годзе.