На чэмпіянаце свету па хакеі Германія сенсацыйна перамагла ЗША

7 траўня на "Фельцінс-арэне" ў нямецкім Гельзенкірхене стартаваў чэмпіянат свету па хакеі. У матчы адкрыцця гаспадары турніра — зборная Германіі — перайграла срэбныз прызёраў Ванкувера-2010 — каманду ЗША — з лікам 2:1.
Першы перыяд каманды згулялі на сустрэчных курсах, але лік не быў адкрыты. У другім перыядзе гулец нямецкай каманды Міхаэль Вольф, скарыстаўшыся памылкай галкіпера амерыканцаў Скота Клеменсена, закінуў першую шайбу ў чэмпіянаце.

Зборная ЗША адыгралася на 49-й хвіліне. Трэці перыяд так і скончыўся з лікам 1:1. Але першая ж атака немцаў у овертайме прынесла перамогу ў матчы немцам. Гол забіў Фелікс Шутц.

Дарэчы, на стартавым матчы чэмпіяната свету ў Германіі быў адноўлены рэкорд наведвальнасці хакейных гульняў. Паглядзець на гульню прыйшло больш за 77 тысяч гледачоў.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі