На Дзень абаронцы Айчыны мужчына скраў пустыя скрынкі ад мабільных тэлефонаў
На Дзень абаронцы Айчыны мужчына скраў пустыя скрынкі ад мабільных тэлефонаў. Здарэнне адбылося ў Мсціславе. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, уначы 23 лютага 44-гадовы мясцовы жыхар разбіў акно ў гандлёвым павільёне і праз яго патрапіў у памяшканне. Спрацавала сігналізацыя. Спяшаючыся, мужчына схапіў дзясятак скрынак і ўцёк. Аднак мабільных тэлефонаў у іх не аказалася. Там былі толькі падзарадкі і дакументы.
Праз некалькі дзён зламысніка затрымалі, у дачыненні яго распачалі крымінальную справу, ён знаходзіцца пад вартай. Раней яго восем разоў прыцягвалі да адказнасці за здзяйсненне аналагічных злачынстваў. Таксама высветлілася, што ў пачатку мінулага года мужчына ўдзельнічаў у яшчэ адным крадзяжы.