На Дзень ведаў Аляксандр Лукашэнка наведае СШ №51 у Мінску
Там кіраўнік Беларусі прыме ўдзел у свяце, прысвечаным 1 верасня.
Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
У Беларусі 2 верасня да заняткаў прыступяць каля 915 тысяч школьнікаў, у тым ліку 99 тысяч першакласнікаў.
Сярэдняя школа №51 — гэта новая ўстанова адукацыі ў мікрараёне Лошыца-4. Школа разлічаная на 765 месцаў.
Фота — belapan.by