На Еўрагульнях-2019 будзе такі ж бязвіз, як на чэмпіянаце па хакеі ў 2014-м

На Еўрагульнях-2019 будзе такі ж бязвіз, як на чэмпіянаце па хакеі ў 2014-м

На ІІ Еўрапейскія гульні, што пройдуць у Мінску ўлетку 2019 года, для замежных заўзятараў будзе дзейнічаць бязвізавы рэжым, аналагічны там, які быў падчас чэмпіянату свету па хакеі 2014 года. Пра гэта ў сацсетках паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі

"Па квітках пры наяўнасці дзеючага дакумента для ўезду і страхоўкі", — патлумачылі ў МЗС.

Мяркуецца, што "бязвіз" для замежных заўзятараў увядуць за 10 дзён да пачатку спаборніцтваў і скасуюць праз 10 дзён пасля іх завяршэння. "Наяўнасць квітка дазволіць праехаць праз Расейскую Федэрацыю без віз", — запэўніваюць у дыпламатычным ведамстве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі