На фабрыцы “Спартак” навагоднія цукеркі хаваюць у цацачных тыграх (фота)
Камплектацыя навагодніх падарункаў пачалася на гомельскай кандытарскай фабрыцы “Спартак”. Да гэтага на прадпрыемстве прыцягнулі каля 100 дадатковых працаўнікоў. Сёлета накіраваць у гандаль запланавана больш за 720 тыс. набораў цукерак, паведамляе газета "Рэспубліка". Салодкія навагоднія падарункі пакуюцца ў файныя сакваяжы, хаткі, кнігі, торбы. Для прыхільнікаў усходніх гараскопаў цукеркі схаваныя ў цацачных тыграх (на здымку).