На фасадзе музея Вялікай Айчыннай вайны з'явіліся барэльефы (фота)

Сайт onliner.by нагадвае, што раней гэтая падзея была запланаваная на лета — да 70-х угодкаў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак гарадскія ўлады вырашылі прыспешыць гэтую падзею. І гэта не дзіўна — у траўні ў Мінску пройдзе хакейны чэмпіянат свету, чакаюцца тысячы гасцей з замежжа.



У апошнія тыдні рабочыя мантуюць на фасадзе музея барэльефы з выявамі савецкіх салдат і партызан.
 

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі