На форуме "ТэАрт" упершыню пакажуць спектаклі з Фінляндыі

На форуме "ТэАрт" упершыню пакажуць спектаклі з Фінляндыі

На Міжнародным форуме тэатральнага мастацтва "ТэАрт" сёлета ўпершыню пакажуць спектаклі з Фінляндыі. Рэжысёры-пастаноўшчыкі Вальтэрс Сіліс і Крысціян Смедс прэзентуюць свае пастаноўкі 1 і 4 кастрычніка, інфармуе БЕЛТА

1 кастрычніка на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі гледачы змогуць пабачыць спектакль Вальтэрса Сіліса "Тры мушкецёры. На ўсход ад Вены". Паводле сюжэту, тры мушкецёры заснулі ў Францыі XVII стагоддзя, а прачнуліся ў сучаснай сталіцы Аўстрыі. Атос, Партос і Араміс не ведаюць, як вярнуцца ў мінулае. Таму яны вырашаюць пайсці на тэрыторыю Усходняй Еўропы і рабіць тое, да чаго яны прывыклі ў сваёй эпосе — змагацца.

4 кастрычніка на сцэне Палаца культуры МАЗ пакажуць спектакль "Проста кіназдымкі". У гэтай пастаноўцы Крысціян Смедс прызнаецца ў сваёй любові да кінамастацтва. Галоўныя героі абмяркоўваюць кіно, паказваюць сцэны з фільмаў. Аднак усё гэта выглядае толькі гульнёй на фоне параскіданага папкорну.

VIII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТэАрт" пройдзе ў Мінску з 20 верасня па 16 кастрычніка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі