На гербе Гродзенскай епархіі БПЦ прыбралі бел-чырвона-белую стужку

На гербе Гродзенскай епархіі БПЦ прыбралі бел-чырвона-белую стужку

На гербе Гродзенскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы прыбралі бел-чырвона-белую стужку: яе замянілі філетавай. Замену заўважыў праваслаўны святар Аляксадр Шрамко. 

"Як кажуць, каментары залішнія. На тэму рэвізіі царкоўных сімвалаў і архіерэйскіх убранняў сумна жартавалі, але ж яно і пайшло па гэтым шляху. Бо няма бога, акрамя кесара", — падсумаваў ён.

Бел-чырвона-белыя стужкі прысутнічаюць на ўбранні праваслаўных архіепіскапаў — у тым ліку, мітрапаліта Веніяміна, які ўзначальвае БПЦ.

Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій ў 2020-м асудзіў гвалт на беларускіх вуліцах і выказваўся вельмі смела. У выніку яго знялі з пасады і адправілі на пенсію. На змену яму паставілі архіепіскапа Антонія.

На гербе Гродзенскай епархіі БПЦ прыбралі бел-чырвона-белую стужку
Так выглядае новы герб Гродзенскай епархіі БПЦ / facebook.com/alexander.shramko
На гербе Гродзенскай епархіі БПЦ прыбралі бел-чырвона-белую стужку
А так выглядаў стары герб / facebook.com/alexander.shramko

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі