На Каляды і Новы год беларусы будуць адпачываць па чатыры дні запар

Як інфармуе партал tut.by, працоўны дзень 26 снежня, пятніца, пераносіцца на 20 снежня, суботу. У выніку на Каляды беларусы адпачнуць чатыры дні запар — 25, 26, 27 і 28 снежня.

Працоўны дзень з пятніцы, 2 студзеня 2015 года, пераносіцца на суботу, 10 студзеня 2015-га. Такім чынам, беларусы будуць адпачываць чатыры дні запар і ў студзені — 1, 2, 3 і 4 студзеня наступнага года. 5 і 6 студзеня будуць працоўныя дні, а 7 студзеня будзе выхадны дзень.

Таксама працоўны дзень пераносіцца з панядзелка, 20 красавіка (Радуніца), на суботу, 25 красавіка.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі