На канцэрт Sepultura ў Мінску пусцяць тых, каму ёсць 18

11 сакавіка ў Мінску выступіць знакамітая Sepultura. Праўда, маладыя прыхільнікі творчасці бразільскіх металістаў не змогуць патрапіць на канцэрт нават у суправаджэнні бацькоў. Зайсці ў Re:Public можна будзе толькі калі табе ёсць 18, і з пашпартам. Такім жа чынам у Re:Public пускаюць на начныя дыскатэкі, кажа дырэктар клуба Андрэй Старцаў і адзначае, што з падобным прэцэдэнтам установа сутыкаецца ўпершыню.


Як паведамляе afisha.tut.by, рашэнне аб прысваенні катэгарыйнасці (то бок, абмежаванні доступу на імпрэзу асобам пэўнага ўзросту) прыняла экспертная камісія па папярэджанні прапаганды гвалту і жорсткасці, якая працуе пры Міністэрстве культуры. Праўда, ніякай прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці ў тэкстах Sepultura камісія не знайшла, але, відаць, вырашыла перастрахавацца.


Арганізатары выступу Sepultura (а гурт, дарэчы, ужо выступаў у Мінску), кажуць, што "выбіць" гэты канцэрт ім каштавала немалых высілкаў. Але калі б гэтага не атрымалася, пад пагрозу была б пастаўленая большая частка запланаваных у сталіцы метал-канцэртаў.

Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі