На кіеўскім Майдане зноў паляць шыны і кідаюць кактэйлі Молатава

На барыкадзе з боку Бесарабскага рынку гараць шыны. Людзі, якія знаходзяцца на Майдане, пратэстуюць супраць разбору збудаванняў, кідаюць на асфальт бутэлькі з запальнай сумессю, інфармуе УНІАН са спасылкай на ўкраінскія СМІ.



Раніцай туды прыехалі супрацоўнікі камунальных прадпрыемстваў з трактарам — дэмантаваць збудаванні, з-за чаго і адбыўся канфлікт. Людзі заявілі, што разыходзіцца не збіраюцца і могуць зладзіць трэці Майдан.
Пад’ехала пажарная машына, але патушыць агонь не далі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі