На кіеўскім Майдане зноў збіраюць веча

Веча павінна вырашыць далейшы лёс Майдану. Пра гэта паведамілі на старонцы “Еўрамайдан” у Фэйсбуку:



“Болей за 50 грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Майданаў Украіны абвяшчаюць веча 1 чэрвеня 2014 года а 12.00, на якім заклікаюць да абмеркавання зменаў і будучыні Майдану. У часе веча прадстаўнікам розных грамадскіх аб’яднанняў прапануюць сумеснае бачанне далейшага фармату Майдану як інструменту і палігону народаўладдзя, яго фізічнага рэфарматавання. Таксама запрашаюць кіеўлянаў далучыцца да ўшанавання памяці загінулых у часе трагічных падзеяў у краіне: стварэння нябеснай дарогі з кветак і свечак і мастацкай акцыі ў падтрымку вайскоўцаў”, — цытуе паведамленне УНІАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі