На кінавыставе ў Галівудзе як узор пакажуць украінскі фільм

5 чэрвеня 2009 года ў Галівудзе пакажуць шэдэўр украінскага кінематографа –
 фільм “Цені забытых продкаў” украінскага рэжысёра Сяргея Параджанава.
Карціна 1964 года будзе паказаная ў межах выставы Міжнародных фільмаў і лічбавых тэхналогій CINE GEAR EXPO-2009.

Украінская стужка адкрые новую частку выставы пад назвай “Старонкі з гісторыі кінематографа”.

Тут будуць прадстаўленыя фільмы, якія можна назваць узорам артыстычных і тэхнічных дасягненняў свайго часу. У гэтай жа катэгорыі будзе паказаны фільм "Хросны бацька" Фрэнсіса Форда Копалы 1974 года.

Korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі