На круізным лайнеры каля Нарвегіі пацярпелі 27 чалавек

На круізным лайнеры каля Нарвегіі пацярпелі 27 чалавек

Круізны лайнер Viking Sky, які цярпеў бедства каля берагоў Нарвегіі, знаходзіцца ў порце Молдэ. Ён прыбыў туды ў суправаджэнні буксірных катэраў, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Здарэнне адбылося ў суботу. На лайнеры падчас моцнага шторму ўзніклі праблемы з ходам. Паколькі эвакуяваць людзей на іншыя караблі было немагчыма з-за шторму, іх эвакуявалі на верталётах. Агулам было вывезена 463 чалавекі з амаль 1400 чалавек (большасць з іх — брытанцы, амерыканцы, канадцы). Астатнія людзі прыбылі ў порт на лайнеры, калі ў нядзелю на ім удалося завесці рухавікі. Пасажыры знаходзяцца ў мясцовым гатэлі. Па дапамогу звярнуліся 27 чалавек, 6 пасажыраў шпіталізавалі.

Як інфармуе прэс-служба беларускай амбасады ў Швецыі, на борце круізнага лайнера ў складзе каманды была беларуска. Яна не пацярпела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі