На кыргызска-таджыкскай мяжы зноў страляюць
У ноч на сераду стральба распачалася на кыргызска-таджыкскай мяжы. У памежнай службе Кыргызстана кажуць, что меў месца “інцыдэнт з ужываннем зброі”. Падставай стала з’яўленне таджыкскіх памежнікаў на неапісаным участку мяжы, а гэта парушала раней дасягнутыя дамоўленасці.
"Ігнаруючы законныя патрабаванні кыргызскага боку пакінуць тэрыторыю, таджыкскія памежнікі адкрылі агонь. У адказ кіргіскія памежнікі таксама ўжылі зброю", – цытуе прэс-службу памежнай службы Камітэту дзяржбяспекі Кыргызстана выданне kloop.kg.
Падчас перастрэлкі таджыкскія памежнікі ўжылі мінамёты. Затым перастрэлка перыядычна пачыналася і спынялася. Абстаноўка на кыргызска-таджыкскай мяжы ў мясцовасці Булак-Башы застаецца напружанай, адзначаюць у памежнай службе Кыргызстана.
Тым часам таджыкскае выданне Asia-Plus са спасылкай на мясцовых жыхароў піша, што канфлікт на мяжы пачаўся а 7 гадзіне раніцы, і стрэлы чутныя дагэтуль. У памежнай службе Таджыкістана, кажуць, што кыргызскія памежнікі без якіх-небудзь прычын 4 разы стрэлілі з мінамёта ў бок таджыкскай заставы"Кех". Адзін таджыкскі памежнік загінуў, пяцёра атрымалі раненні.
Абодва бакі сцвярджаюць, што суседзі перакідваюць да мяжы вайскоўцаў.
Канфлікты паміж Кыргызстанам і Таджыкістанам ўзнікаюць з-за нявызначанай лініі межаў. Раней падставай былі, у тым ліку, выкарыстанне зямлі і вады жыхарамі прыгранічных паселішчах. У выніку гэтых канфліктаў грамадзяне нават гінулі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.