На магіле аўтара бел-чырвона-белага сцяга ўсталююць новы помнік

Так помнік выглядаў раней / З архіву Еўрарадыё
Так помнік выглядаў раней / З архіву Еўрарадыё

У Каўнасе на магіле дзеяча БНР Клаўдзія Дуж-Душэўскага, які лічыцца аўтарам бел-чырвона-белага сцяга, пачалі ўсталёўваць новы помнік. Цяпер на ім ёсць тэкст на беларускай мове, якога раней не было. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 25 сакавіка, на ўгодкі абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

БЧБ-сцяг быў дзяржаўным у БНР, а пасля і ў Рэспубліцы Беларусь. Пад ім праходзілі масавыя пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе. Прапагандысты спрабуюць зняславіць і дэманізаваць бел-чырвона-белы сцяг, у Беларусі за БЧБ-сімволіку затрымліваюць, штрафуюць, знявольваюць, катуюць і нават забіваюць.

"Дуж-Душэўскі быў арыштаваны агулам 5 разоў — польскай, савецкай (тройчы) і нямецкай уладай. І ў суме правёў у зняволенні каля 10 гадоў, — праводзіць паралелі з цяперашнім часам жыхар Каўнаса Зміцер, ініцыятар рэканструкцыі. — Перакананы, што ўсім нам важна ведаць ролю Дуж-Душэўскага ў стварэнні БНР. Ён заставаўся беларусам усё жыццё".

Беларусы Каўнаса пачалі збор сродкаў на ўпарадкаванне магілы Дуж-Душэўскага ў мінулым годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі