На Магілёўшчыне хочуць забараніць продаж алкаголю ўначы

У Магілёўскай вобласці плануюць забараніць продаж спіртных напояў у начны час, паведамляе БЕЛТА. Увогуле ў гэтым рэгіёне ўзровень рэалізацыі спіртнога ніжэйшы, чым агулам па краіне. Аднак у першым паўгоддзі 2010 года назіраецца нязначны рост спажывання алкаголю. Мясцовых чыноўнікаў гэта турбуе. Ад 2006 па 2009 год колькасць рэалізаванай гарэлкі, лікёрагарэлачных вырабаў і кан’яка ўзрасла ў вобласці на 10%. На 37% узрасло спажыванне піва і слабаалкагольных напояў. Пры гэтым на 23% скарацілася спажыванне пладова-ягодных він.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі