На маладафронтаўца завялі крымінальную справу за аблітага фарбай Леніна

Крымінальную справу распачалі ў адносінах кіраўніка Навагрудскай суполкі зарэгістраванай ў Чэхіі міжнароднай арганізацыі "Малады фронт" Юрася Казака за абліты зялёнай фарбай помнік Леніну. Як паведамляе прэс-служба арганізацыі, у ноч на 7 лістапада ў Навагрудку былі затрыманыя сябры "Маладога фронту" і аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Юрась Казак і Дар'я Бахар. Іх падазравалі ў злосным хуліганстве, а менавіта — ў пафарбаванні помніка.

Казаку пагражае штраф, арышт да 6 месяцаў альбо пазбаўленне волі да 3 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі