На мастоўскім рынку да прадпрымальнікаў прыставілі падаткавікоў

Ужо трэці тыдзень на мастоўскім кірмашы штодня дзяжурыць супрацоўнік падатковай інспекцыі.
У яго абавязкі ўваходзіць кантроль над тым, каб прадпрымальнікі адрывалі квіткі пакупніку, калі той набывае тавар на суму, большую за 105 тысяч рублёў.

Па словах прадпрымальнікаў, аднойчы на рынку дзяжурыў нават кіраўнік мастоўскай падатковай службы.

У самой падатковай адмаўляюцца каментаваць і даваць якую-небудзь інфармацыю аб новаўвядзенні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі