На матч "Скендэрбеў" — БАТЭ прададзеныя ўсе квіткі
22 ліпеня барысаўскі клуб правядзе паядынак у адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў — 2014/15 супраць албанскага "Скендэрбеў".
Пачатак матчу а 21-й паводле беларускага часу. Жывую трансляцыю гульні будзе паказваць тэлеканал "Беларусь-5".
Стадыён албанскага клуба змяшчае 7500 гледачоў. Як паведамляе by.tribuna.com, на матч прададзеныя ўсе квіткі.
Нагадаем, што першая сустрэча тыдзень таму скончылася з лікам 0:0.
Фота — nn.by