На матчы "Порту" — БАТЭ чакаецца 35 тысяч гледачоў
Матч 1-га тура групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдзе сёння на стадыёне "Эштадзіў ду Драган".
Па прагнозах арганізатараў, на паядынку "Порту" і БАТЭ чакаецца каля 35 тысяч гледачоў. Пры тым што агулам стадыён партугальскага клуба здольны змясціць больш за 50 тысяч чалавек, адзначае сайт fcbate.by.
Матч пачнецца ў 21.45 паводле беларускага часу.
Фота — fcbate.by