На месцы крушэння Boeing пад Данецкам знайшлі новыя парэшткі загінулых

Па яго словах, якія перадае РБК, парэшткі выявіла група экспертаў з Нідэрландаў, Украіны і АБСЕ ў пятніцу. Раней доступ да месца катастрофы быў закрыты з-за працягу баявых дзеянняў. 

Прэм'ер-міністр удакладніў, што пошукі вяліся ў раёне, дзе звалілася хваставая частка самалёта. Парэшткі загінулых дастаўленыя ў Харкаў, адкуль іх пазней пераправяць у Нідэрланды. 

Нагадаем, што малайзійскі Boeing 777 па дарозе з Амстэрдама ў Куала-Лумпур 17 ліпеня зазнаў крушэнне на ўсходзе Украіны. На борце знаходзіліся 283 пасажыры і 15 членаў экіпажа. Усе яны загінулі. 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі