На месцы старога дома, дзе жыў Лукашэнка, пабудавалі новы (фота)

У аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна на месцы старога дома, дзе калісьці жыў Аляксандр Лукашэнка, пабудавалі новы. У ім ніхто не жыве, аканіцы ўвесь час зачыненыя. Побач з ім стаяць гараж і хлеў. Кіраўнік дзяржавы заходзіць у дом падчас рэдкіх прыездаў на малую радзіму, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, сёння на могілках у Александрыі прайшло пахаванне маці Лукашэнкі Кацярыны Трафімаўны, якая памерла на 91-м годзе жыцця. Прыкладна ад 2000 года яна жыла ў Мінску, апошні раз прыязджала ў аграгарадок каля трох гадоў таму.

Фота: БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі