На MILEX паказалі "Рубеж" — аўто для барацьбы з вулічнымі акцыямі (фота)
На выставе MILEX у Мінску сёлета прадэманстравалі аўтамабіль для барацьбы з вулічнымі акцыямі. Гэта "спецсродак" з прыладай загараджальнага тыпу "Рубеж", як паведамляецца на стэндзе каля яго.
З аўто вырастае сапраўдная металічныя сценка, якой можна адцясняць натоўп. Такім чынам беларускія сілавікі рыхтуюцца змагацца з масавымі пратэстамі на беларускіх вуліцах.
На сёлетняй выставе "Рубеж" не пералічаны ў спісе навінак. Упершыню такія машыны былі заўважаныя ў Мінску 25 сакавіка 2017 года. Іх бачылі падчас "Марша недармаедаў" у Мінску, але тады сілавікі вырашылі не ўжываць "спецсродак".
Загарода была ў складзеным выглядзе, таму не было поўнага ўяўлення пра тое, як яна працуе. Зараз гэта зразумела.