На мінскай кальцавой дарозе згарэў грузавік з мэбляй
Надзвычайнае здарэнне адбылося на мінскай кальцавой аўтадарозе. Недалёка ад гандлёвага цэнтра "Экспабел" загарэўся тэнтаваны грузавік "Фольксваген". Мэбля, што знаходзілася ў кузаве, імкліва занялася. Адолець агонь самастойна ў кіроўцы не атрымалася — на дапамогу давялося выклікаць пажарных. Падчас пажара ніхто не пацярпеў, паведамляе сайт Першага нацыянальнага канала.