На мінскім заводзе "Белвар" шукалі выбуховае прыстасаванне
Выбуховае прыстасаванне шукалі ў панядзелак на заводзе "Белвар" у Мінску. Невядомы паведаміў па тэлефоне ў міліцыю, што "бомба" закладзеная на ўваходзе ў будынак. Сапёры ніякага выбуховага прыстасавання не знайшлі. Эвакуацыя працаўнікоў з завода не праводзілася. Як паведамляе "Інтэрфакс", цяпер праваахоўнікі шукаюць тэлефоннага "тэрарыста".