На мінскім заводзе невядомыя падпалілі МАЗ

Увечары 25 снежня на тэрыторыі станкабудаўнічага завода імя С.Кірава ў Мінску здарыўся пажар. Загарэліся седлавы цягач "МАЗ-54331" і паўпрычэп "МАЗ-9397", інфармуе БЕЛТА.

Агонь пашкодзіў паўпрычэп, заднія аўтапакрышкі цягача, а таксама драўляную шыбу аднапавярховага будынка зварачнага цэха, размешчанага побач. У сам будынак агонь не трапіў.

Ратавальнікі мяркуюць, што прычынай здарэння стаў падпал.

Фота — vestipmr.info

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі