На МКАД хлопец кінуўся пад грузавік
Рэзананснае ДТЗ адбылося 29 снежня каля 14-й гадзіны на Мінскай кальцавой аўтадарозе ў раёне аквапарку. Па звестках газеты "СБ. Беларусь сегодня", 28-гадовы хлопец кінуўся пад грузавік.
Падрабязнасці распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска Настасся Радзько. Па яе словах, малады чалавек ішоў па краі дарогі, а потым перад самым грузавіком узняў рукі і выйшаў на праезную частку. Кіроўца МАЗа папросту не меў магчымасці пазбегнуць наезду.
Хлопец застаўся жывы, але атрымаў сур'ёзныя траўмы. яго шпіталізавалі з пераломамі рэбраў, ўнутраным крывацёкам і чэрапна-мазгавой траўмай.
З нагоды ДТЗ праводзіцца разбіральніцтва.
Фота: АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска