На МТЗ у некаторых цэхах тэмпература перавышае 40 градусаў

У механічным цэху №1 і кавальскім вечаровую змену давялося перавесці на начны час — пасля першай змены тэмпература там вышэйшая за дапушчальную норму.

На начную змену перанесеная праца фарбавальнай лініі на БелАЗе. Рабочыя на "Гомсельмашы" атрымалі тэхналагічныя перапынкі для адпачынку на свежым паветры або наведвання душавых.

За забеспячэннем належных умоваў працы работнікаў заводаў і фабрык сочыць Міністэрства прамысловасці. Чыноўнікі сцвярджаюць, што ніякіх надзвычайных здарэнняў праз крытычныя ўмовы працы не было, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі