На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам выезду чакае больш за 1490 фур
Фуры на мяжы / Ілюстрацыйнае фота
На мяжы Беларусі з ЕС стаіць на выезд больш 1490 фураў, паведамляе Дзяржпагранкамітэт.
Больш за ўсё фур сабралася на беларуска-літоўскай мяжы. Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакае больш за 80 фур, "Катлоўка" — 170, "Каменны Лог" — больш за 180, "Беняконі" — 330, "Прывалка" — звыш 130 фур.
На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгораўшчына" сабралася больш за 60 грузавікоў, "Урбаны" — больш за 30.
На мяжы з Польшчай у пункце пропуску "Брузгі" на выезд стаіць больш за 310 фур, "Бераставіца" — 150, "Казловічы" — больш за 50.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.