На "Нафтане" часткова спынена вытворчасць
На "Нафтане" часткова спынена вытворчасць. Пра гэта Еўрарадыё стала вядома з уласных крыніц. Украіна была адным з асноўных пакупнікоў прадукцыі прадпрыемства, але з пачаткам вайны пастаўкі спынены. Падобная сітуацыя, сцвярджаюць крыніцы, і на заводзе "Палімір". Непацверджаная інфармацыя ёсць і па іншых буйных прадпрыемствах нашай краіны.
Між тым, яшчэ 26 лютага "Веснік Нафтана" з аптымізмам пісаў, што прадпрыемства "перапрацоўвае нафтавую сыравіну ў адпаведнасці з даведзенымі планавымі заданнямі". Адзначалася, што "адгрузка таварнай прадукцыі спажыўцам вырабляецца ў штатным рэжыме трубаправодным, чыгуначным і аўтамабільным транспартам".
Была агучана і версія частковага спынення вытворчасці: "Частка вытворчых магутнасцяў выведзена з эксплуатацыі згодна з графікам рамонтных работ".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.