На наступным тыдні будзе апублікаваны дакумент, які адменіць экзамены ў гімназіі

На наступным тыдні будзе апублікаваны дакумент, які адменіць экзамены ў гімназіі

На наступным тыдні мусіць з'явіцца нарматыўна-заканадаўчы акт, які зацвердзіць змены ў сістэме беларускай адукацыі. Навінка павінна ўнесці яснасць, прынамсі, у здачу экзаменаў у гімназіі пасля чацвёртага класа. Што гэта будзе за дакумент, у прэс-службе Мінадукацыі не кажуць, маўляў, як толькі ён будзе апублікаваны, мы ўсё пракаментуем.


Як вядома, любыя праўкі ў дзейны Кодэкс аб адукацыі могуць быць унесеныя толькі са згоды палаты прадстаўнікоў. 


"У палаце цяпер кодэкса аб адукацыі няма, — кажа дэпутатка Ганна Канапацкая. — Калі яны вырашылі праігнараваць меркаванне грамадства і пайсці праз указ прэзідэнта, то ўказ прэзідэнта на ўзгадненне Палаты прадстаўнікоў не ўносіцца, а дэкрэт — уносіцца". 


Новы праект Кодэкса аб адукацыі, падрыхтаваны Міністэрствам адукацыі, мусіў быць разгледжаны на парламенцкіх слуханнях напрыканцы лістапада 2017 года. Але слуханні адмянілі, бо змены ў кодэкс не былі падрыхтаваныя. 


Бліжэйшыя парламенцкія слуханні прызначаныя на пачатак красавіка 2018-га.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі