На новай 10-доларавай купюры будзе выява жанчыны

На амерыканскай 10-доларавай банкноце з’явіцца партрэт жанчыны. Але хто менавіта атрымае такі гонар, вырашаць самі грамадзяне Злучаных Штатаў. Пра гэта паведаміў у сераду міністр фінансаў ЗША Джэйкаб Лью.

Міністр нагадаў, што з таго моманту, як першыя купюры былі ўведзеныя ў абарачэнне, твары на банкнотах мяняліся ўсяго некалькі разоў. Пры гэтым ён ганарыцца, што новыя “дзясяткі” стануць першымі, на якіх з’явіцца жаночы твар.

Новыя грошы выпусцяць толькі ў 2020 годзе — у год стагоддзя з моманту прыняцця 19-й папраўкі да канстытуцыі ЗША, якая дала права жанчынам галасаваць. А вось “гераіню” для дзесяцідоларавай банкноты выберуць ужо сёлета, самі амерыканцы.  

Цяпер на банкноце наміналам у 10 долараў змешчаны партрэт першага міністра фінансаў ЗША Аляксандра Гамільтана, які займаў гэтую пасаду пры прэзідэнце Джорджы Вашынгтоне, перадае ТАСС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі