На Палессі працягваюць змагацца з буйным пажарам

Другі дзень барацьбы з агнём

Другі дзень барацьбы з агнём / t.me/minleshoz/

Раніцай 10 верасня на Палессі працягваюць тушыць буйны пажар. Як паведамляе Міністэрства лясной гаспадаркі, у Палескім лясгасе на Альманскіх балотах задзейнічана больш за два дзясяткі адзінак тэхнікі і больш за сто працаўнікоў лясной гаспадаркі. Была прыцягнутая дзяржаўная лясная ахова Лунінецкага, Івацэвіцкага, Целяханскага і Столінскага лясгасаў Брэсцкай вобласці, а таксама 25 чалавек з лясгасаў Гомельшчыны. Яны правялі гэтую ноч у лясах і на балотах.

Напярэдадні паведамлялася, што агонь ахапіў тэрыторыю каля 50 гектараў пераважна балоцістай мясцовасці. Пазней ратавальнікі ўдакладнілі, што пажар адбываецца на 70 гектарах. Для яго ліквідацыі былі прыцягнутыя два верталёты авіяцыі МНС (Мі-8 і Мі-17). Пажар лакалізаваны.

На Палессі працягваюць змагацца з буйным пажарам
t.me/brestlesnoi/
На Палессі працягваюць змагацца з буйным пажарам
На Палессі працягваюць змагацца з буйным пажарам
t.me/minleshoz/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі