На парламенцкія выбары акрэдытавалі 57 міжнародных назіральнікаў
На парламенцкія выбары ў Беларусі па стане на 21 ліпеня акрэдытавалі 57 міжнародных назіральнікаў. Пры гэтым нацыянальных назіральнікаў па-ранейшаму 376. Пры ЦВК акрэдытаваныя сем назіральнікаў: Дзмітрый Чарных ад Беларускага Хельсінкскага камітэта, Ігар Лялькоў ад Партыі БНФ, Юрый Чавусаў ад БНФ “Адраджэнне”, Леанід Бабічаў ад ЛДП, Сяргей Пігароў аб “Белай Русі”, Эдуард Нарышкін ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Аляксандр Жучкоў ад руху “За Свабоду”.
Тэрытарыяльныя камісіі акрэдытавалі 20 назіральнікаў, акруговыя — 349. Грамадзяне шляхам падачы заяваў накіравалі 35 назіральнікаў, працоўныя калектывы — дваіх, палітычныя партыі — 34. Камуністычная партыя наікравала ў выбаркамы 29 чалавек, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — дваіх, Ліберальна-дэмакратычная партыя, Партыя БНФ і Беларуская сацыяльна-спартовая партыя — па адным.
Грамадскія аб’яднанні вылучылі 305 назіральнікаў, у тым ліку “Белая Русь” і Беларускі рэспубліканскі саюз моладзе — па 60, Беларускі саюз жанчын — 21, Беларуская грамадскае аб’яднанне ветэранаў — 30, Беларускі Хельсінкскі камітэт — 48, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 43, інфармуе БелаПАН.