На пажары ў Барысаўскім раёне выратавалі 5 чалавек і 6 эвакуявалі (фота)

На пажары ў Барысаўскім раёне выратавалі 5 чалавек і 6 эвакуявалі (фота)

Ратавальнікі выратавалі пяць чалавек на пажары ў Барысаўскім раёне. Выклік яны атрымалі 17 лістапада ў 21.55. Як інфармуе сайт МНС, ратавальнікам паведамілі, што ў вёсцы Ганцавічы гарыць адна з кватэраў двухпавярховага шматкватэрнага жылога дома.

На месцы здарэння ратавальнікі пабачылі, што знутры загарэлася кватэра на першым паверсе. Праз пад'езд ратавальнікі эвакуявалі з першага паверху шэсць чалавек, у тым ліку гаспадара кватэры, у якой адбыўся пажар.

З гаўбцоў трох кватэраў другога паверху па лесвіцы былі выратаваныя пяць чалавек. Праз пад'езд іх вывесці не ўдалося, бо лесвічныя пралёты былі моцна задымленыя.

Агонь выпаліў кухню, пярэдні пакой і калідор, закураныя сцены двухпакаёвай кватэры і лесвічная клетка. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі