На пажары ў Гомелі эвакуявалі 46 чалавек

Каля 17-й гадзіны 5 снежня гомельскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на вуліцы Галавачова з сутарэння дома ідзе моцны дым. Да месца здарэння ратавальнікі прыбылі праз чатыры хвіліны.

Па звестках прэс-службы МНС, у сутарэнні пяціпавярховіка і ў пад'ездзе назіралася моцнае задымленне. Ратавальнікі эвакуявалі з пад'езда жыхароў з першага па пяты паверх — агулам 46 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Пацярпелых няма.

Пажар пашкодзіў рэчы ў сутарэнні дома на плошчы 15 кв.м. Прычына пажару высвятляецца.

Фота — mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі