На пажары ў мінскай Малінаўцы выратавальнікі “адкачалі” сабаку

На пажары ў мінскай Малінаўцы выратавальнікі “адкачалі” сабаку

На пажары ў мінскай Малінаўцы выратавальнікі вынеслі з кватэры сабаку, які наглытаўся дыму, а потым аказалі яму першую дапамогу. Сведкай гэтага ўчынку стала мінчанка Вікторыя, якая напісала пра свае ўражанні ў Твітэр.                                                              

“У захапленні ад выратавальнікаў. Ратавалі і выратавалі сабачку пасля пажару”, — напісала яна.

Пажар адбыўся 16 лютага ў адной з кватэраў дома №7/2 па вуліцы Касманаўтаў, удакладняе TUT.by. Жыхары кватэры пакінулі памяшканне самі, яны не пацярпелі. Сабаку ж вынеслі выратавальнікі. Спачатку пёс амаль не дыхаў, але супрацоўнікі МНС здолелі рэанімаваць яго. Медыкі хуткай, якая прыбыла на месца здарэння, адмовіліся дапамагаць, спаслаўшыся на тое, што яны не ветэрынары.

Пазней сабаку, імя якога Марцін, агледзілі ў ветклініцы. З ім усё ў парадку, але гаспадарам сказалі назіраць за жывёлай.

 

На пажары ў мінскай Малінаўцы выратавальнікі “адкачалі” сабаку

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі