На пажары ў Мінску выратаваныя шэсць чалавек

На пажары ў Мінску выратаваныя шэсць чалавек

27 сакавіка ў 13.10 мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у пад'ездзе дзевяціпавярховіка на вуліцы Ігнатоўскага, паведамляе прэс-служба МНС.

Прыбыўшы да месца выкліку, падраздзяленні МНС заўважылі, што з акна пад'езда на дзявятым паверсе ідзе дым. Выявілася, што на лесвічнай пляцоўцы загарэлася смецце.

Работнікі МНС выратавалі з кватэраў дзявятага паверха пры дапамозе масак шэсць чалавек, у тым ліку трох дзяцей. Пацярпелых пры здарэнні няма.

Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Сцены і столь лесвічнай пляцоўкі былі закураныя агнём. 

Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі