На пажары ў Новалукомлі загінуў мужчына (фота)

На пажары ў Новалукомлі загінуў мужчына (фота)

У Новалукомлі восем чалавек былі эвакуяваныя з жылога дома па вуліцы Энергетыкаў, дзе 28 студзеня адбыўся пажар. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў дзяжурную частку МНС у 16.14. Выратавальнікі прыбылі на месца выкліку праз шэсць хвілінаў і ўбачылі задымленне ў кватэры на трэцім паверсе пяціпавярховіка.

Жыхароў кватэр з вышэйшых паверхаў эвакуявалі. Падчас абследавання кватэры, у якой быў пажар, знайшлі загінулага гаспадара.

У выніку здарэння згарэла кухня, у кватэры закураныя сцены і столь. Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць кароткае замыканне лядоўні або пакінутая без нагляду газавая пліта, паведамляе прэс-служба МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі