На пажары ў Петрыкаўскім раёне загінула цэлая сям'я

У доме згарэла сям'я: бацька, маці і іх дачка
У доме згарэла сям'я: бацька, маці і іх дачка

У ночы на 3 снежня на пажары ў Петрыкаўскім раёне загінула цэлая сям'я. Званок аб узгаранні ў сельскім доме ў аграгарадку Конкавічы паступіў ратавальнікам каля 5:30. Калі яны прыехалі на месца — убачылі катэдж, цалкам ахоплены агнём.

Калі пажар быў патушаны, у згарэлым пакоі пад абломкамі будаўнічых канструкцый былі знойдзеныя целы мужчыны, яго жонкі і іх дачкі. Прычына пажару пакуль не зразумелая.

Беражыце сябе і прытрымвайцеся правіл пажарнай бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі