У Капыльскім раёне гарэла вёска

Ратавальнікі ў вёсцы

Ратавальнікі ў вёсцы / t.me/mchs112by/

19 жніўня ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці гарэла вёска Выня. Ратавальнікі некалькі гадзін змагаліся з агнём, там працавала каля дзясятка адзінак спецтэхнікі. Як піша "Мінская праўда", ваду для запраўкі аўтацыстэрнаў падвозіла сельскагаспадарчая тэхніка. Трактары ўзаралі зямлю вакол вёскі для недапушчэння распаўсюду агню на поле.

На месцы разгортвалі штаб ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі. Па першапачатковых даных ратавальнікаў, у вёсцы гарэлі 6 дамоў і гаспадарчых пабудоў. Відавочцы кажуць, што гарэлі дамы, у якіх ніхто не жыве. У Капыльскім райвыканкаме гавораць, што ў вёску прыязджаюць дачнікі. МНС паведамляе пра 3 знішчаныя агнём дамы, якія выкарыстоўваліся як лецішчы, і 6 гаспадарчых пабудоў. Яшчэ адзін дом і адна пабудова пашкоджаны. Прычына ўзгарання яшчэ невядомая.

Пацярпелых сярод людзей няма.

У Капыльскім раёне гарэла вёска
У Капыльскім раёне гарэла вёска
У Капыльскім раёне гарэла вёска

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі