У Германіі знік беларус, які купаўся ў возеры, яго калегу арыштавалі

Пошукі беларуса на Бакхотльтэр-Зэе

Пошукі беларуса на Бакхотльтэр-Зэе / NWM-TV.DE / David Poggemann

Зніклага беларуса шукаюць у нямецкім возеры Бакхольтэр-Зэе, зямля Паўночны Рэйн-Вестфалія. Як паведамляе нямецкая паліцыя, 14 жніўня ён пайшоў купацца з суайчыннікам і знік.

Таямнічае здарэнне адбылося з 38-гадовым беларусам. Ён разам з 45-гадовым суайчыннікам прыехаў у Германію на заробкі. У сераду яны каля 16:30 былі на возеры разам з 44-гадовым жыхаром горада Мюнстар. Калі беларусы пайшлі купацца, немец застаўся на беразе.

Праз нецкі час старэйшы з беларусаў вярнуўся адзін. Ён сказаў, што таварыш пайшоў пад ваду. Беларус хацеў з'ехаць на сваім аўтамабілі, прыпаркаваным недалёка ад берага, але машына засела ў глеістай глебе.

Жыхар Мюнстара затэлефанаваў у экстранныя службы, якія адразу пачалі шукаць зніклага мужчыну. Знайсці яго не ўдалося — прынамсі па стане на 10:33 раніцы 15 жніўня.

45-гадовага беларуса, які быў моцна п'яны, узялі пад варту.

Пошукі зніклага мужчыны працягваюцца. Таксама паліцыя шукае сведкаў здарэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі