Пры тушэнні пажару на нафтабазе ў РФ пацярпелі больш за 40 ратавальнікаў

Пажар спрабуюць хаця б лакалізаваць

Пажар спрабуюць хаця б лакалізаваць / Telegram

Пры тушэнні пажару на нафтабазе ў Пралетарску Растоўскай вобласці РФ пацярпелі больш за 40 ратавальнікаў. Амаль палова з іх шпіталізаваныя, а 5 трапілі ў рэанімацыю ў цяжкім стане, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Узгаранне пачалося 18 жніўня пасля атакі дронаў. З таго часу пажар ліквідаваць не атрымліваецца. Яго тушэнне даводзіцца перыядычна прыпыняць з-за выбухаў ёмістасцяў — агонь падбіраецца да новых рэзервуараў. Пажар спрабуюць хаця б лакалізаваць. У Пралетарскім раёне аб'явілі рэжым надзвычайнай сітуацыі.

У Генштабе УСУ заявілі, што атаку арганізавала ГУР Мінабароны Украіны. На нафтабазе захоўваліся нафта і нафтапрадукты, якія выкарыстоўваюцца ў тым ліку і для патрэб расійскай арміі.

Пры тушэнні пажару на нафтабазе ў РФ пацярпелі больш за 40 ратавальнікаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі