На пажары ў Смалявіцкім раёне пацярпела трохгадовае дзіця

На пажары ў Смалявіцкім раёне пацярпела трохгадовае дзіця

Маленькае дзіця пацярпела на пажары ў вёсцы Забалоцце Смалявіцкага раёна. Паведамленне пра пажар паступіла ў МНС 13 лютага ў 22.14. Гарэў дом, які належыць 25-гадовай жанчыне — гаспадыня знаходзіцца ў адпачынку па даглядзе за дзіцем.

Яе дачку 2013 года нараджэння выратавалі мясцовыя жыхары яшчэ да прыезду пажарных. Дзяўчынка шпіталізаваная з атручэннем прадуктамі гарэння. Пацярпеў таксама сваяк гаспадыні, пенсіянер 1952 года нараджэння — у яго невялікія апёкі. Мужчына адмовіўся ад шпіталізацыі.

Мяркуецца, што прычынай здарэння стала парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога і абагравальнага абсталявання, перадае прэс-служба МНС.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі