На пажары загінула дзяўчына, а яе маці атрымала моцныя апёкі
Трагедыя адбылася ў Мінску — сігнал пра ўзгаранне прыватнага дома па 2-м Брэсцкім завулку паступіў ратавальнікам а 7.40.
На момант прыбыцця пажарных агонь разышоўся па ўсім доме — гарэлі драўляныя элементы і маёмасць. Гаспадыню дома да прыезду падраздзялення МНС выратавала суседка. Жанчыну даставілі ў лякарню з апёкамі 1-3 ступені 40% цела.
Пасля ліквідацыі пажару знайшлі цела загінулай дачкі гаспадыні 1990 года нараджэння.
Прычына ўзгарання высвятляецца, паведамляе БелаПАН.